Беларусы адправілі праз Postcrossing мільённую паштоўку

Па назіраннях Еўрарадыё, 25 жніўня прыкладна ў гадзіну ночы колькасць паштовак, якія беларусы адправілі праз сервіс Postcrossing, дасягнула 1 мільёна. Хто стаў адпраўцам паштоўкі з гістарычным нумарам BY-1000000, пакуль невядома.

Што праўда, статыстыка кажа, што 130 тысяч з мільёна адпраўленых з Беларусі паштовак яшчэ шукаюць адрасатаў. У сваю чаргу, беларускія ўдзельнікі Postcrossing атрымалі ўжо 852 тысячы паштовак.

Postcrossing — праект, створаны, каб пасылаць і атрымліваць паштоўкі з усяго свету. Ён паўстаў пад уплывам адмена кнігамі — буккросінгу. Адпраўляючы паштоўкі адным карыстальнікам, удзельнік атрымлівае іх ад іншых.

На пачатак 2013 гады ў праекце было зарэгістравана больш 350 тысяч чалавек з 215 краінаў. 31 снежня 2012 года была атрымана 15-мільённая паштоўка.

Беларусы ў “Посткросінгу” з’яўляюцца аднымі з самых актыўных. Па колькасці адпраўленых паштовак нашая краіна трымаецца на шостым месцы — пасля Германіі, ЗША, Нідэрландаў, Фінляндыі і Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі