Беларусы і ўкраінцы выступяць на Moscow Music Week разам
На маскоўскім шоукейс-фестывалі адбудзецца супольны канцэрт беларускіх і ўкраінскіх артыстаў.
На шоўкейс-фэсце Moscow Music Week разам адбудзецца супольны канцэрт актуальных беларускіх і ўкраінскіх гуртоў. Арганізатары плануюць, што гэта будуць па дзве каманды з абедзвюх краін, якія дашлюць свае заўякі на ўдзел у да 20 жніўня. Канцэрт-шоўкейс будзе асобна прарэкламаваны сярод мноства мерапремстваў “Тыдня музыкі” у Маскве.
“Упершыню ў гісторыі такіх фестываляў беларускія артысты будуць прадстаўленыя не толькі ў агульнай праграме, але і ў межах адмысловага шоўкейса, што дазволіць ім атрымаць больш увагі з боку спецыялістаў з розных краін свету”, — адзначае Зміцер Безкаравайны, кіраўнік праекта Experty.by, партнёра Moscow Music Week у Беларусі.
Фестываль Moscow Music Week аб'яднае больш за 25 канцэртных пляцовак Масквы і штогадовую бізнэс-канферэнцыю Colisium. Гэта шанец для ўсіх, хто мае дачыненне да сучаснай музыкі, атрымаць новыя веды і кантакты, а таксама прыцягнуць увагу вядучых спецыялістаў у межах канцэртнай праграмы.