Беларусы летась патрацілі ў інтэрнэце 420 мільёнаў долараў
Агульная доля інтэрнэт-пакупак у рознічным тавараабароце краіны складае ўсяго 1,5%.
Аднак эксперты сцвярджаюць, што і такі паказчык мае важнае значэнне для яшчэ зусім маладога беларускага электроннага рынку. Віртуальныя крамы павялічваюць папулярнасць, але пакуль не канкуруюць з рэальнымі.
Як паведамляе тэлеканал "Беларусь 1", у 2013 годзе беларусы здзейснілі ў інтэрнэце амаль пяць мільёнаў пакупак. Сума сярэдняга чэка — 91 долар. Найболей папулярнымі ўсё ж застаюцца тавары з катэгорыі электроніка, бытавая тэхніка, мабільныя тэлефоны. За апошнія некалькі гадоў вырас попыт на тавары з сегмента фэшн-адзенне, аксесуары, іншыя рэчы. Таксама вельмі добра купляюць тавары для дзяцей.
Фота — Fotolia