Беларусы летась прадалі замежнікам нерухомасці на 180 мільёнаў долараў
Замежнікі скупляюць нерухомасць у Беларусі / pixabay.com
Аб'ём продажу нерухомасці замежнікам у 2022 годзе склаў максімум за шмат гадоў запар, піша сайт banki24.by.
Летась фізічныя асобы з Беларусі прадалі нерэзідэнтам аб'екты нерухомасці на 183,8 мільёна долараў у эквіваленце. За папярэднія гады з 2015-га аб'ём такіх продажаў не дасягаў і 100 мільёнаў долараў. Толькі ў 2014-м былі зафіксаваныя рэкордныя лічбы — 221,4 мільёна долараў. Таксама высокі паказчыў быў у 2013-м — 187,7 мільёна долараў.
Мяркуецца, што высокія абёмы продажаў тлумачацца маштабнымі міжнароднымі санкцыямі і контрсанкцыямі. Пакупнікамі ў такім разе былі, хутчэй за ўсё, асобы з "дружалюбных" краін, самай прыдатнай з якіх выступае Расія.
Найбольш актыўна купля нерухомасці вялася ў чацвёртым квартале 2022-га. За апошнія тры меяцы года замежнікі купілі ў Беларусі квадратных метраў на 107,9 мільёна долараў. За папярэднія дзевяць месяцаў яны выклалі толькі 75,9 мільёна долараў.
Нагадаем, што акурат у верасні 2022-га ў Расіі была абвешчаная мабілізацыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.