Беларусы пачалі нашмат часцей атрымліваць пераводы з-за мяжы

Грашовыя пераводы ў другім квартале прыкметна выраслі / Pixabay
Грашовыя пераводы ў другім квартале прыкметна выраслі / Pixabay

Беларусы за другі квартал 2022-га атрымалі міжнародных пераводаў на $115 млн. Для параўнання: у другім квартале 2021-га ў краіну прыйшло пераводаў на прыблізна $90 млн.

Адпраўленых з Беларусі за мяжу пераводаў таксама зрабілася больш: 78 мільёнаў долараў у другім квартале 2022-га супраць 59,7 мільёна за красавік-чэрвень 2021-га.

Расце і памер сярэдняга пераводу за мяжу. Так, з Беларусі ў сярэднім адпраўлялі па 475,99 долараў (у 2021-м — 404,21), а з-за мяжы ў рэспубліку — 372,26 (было 308,65).

У сваёй статыстыцы Нацбанк улічваў пераводы, здзейсненыя праз міжнародныя сістэмы: Western Union, Юністрым, Залатая Карона, Money Gram, Contact, Ria Money Transfer, Сбербанк Анлайн. Адпаведна, частка пераводаў, адпраўленых іншым спосабам, не ўлічвалася, як і гульні на курсах у Paysend.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі