Беларусы панеслі валюту ў абменнікі, на гэтым фоне выраслі ЗВР — ЕАБР

Павялічыліся актывы у замежнай валюце

Павялічыліся актывы у замежнай валюце / pixabay.com

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў лютым павялічыліся на 125,1 мільёна долараў і склалі на 1 сакавіка 8 мільярдаў 218,6 мільёна долараў. Прырост адбыўся за кошт павелічэння актываў у замежнай валюце на 146,2 мільёна долараў. Пры гэтым кошт золата зменшыўся за месяц на 10,7 мільёна долараў. Гэта адбылося з-за таго, што золата страціла ў кошце, зазначаюць эксперты Еўразійскага банка развіцця.

У ЕАБР таксама заўважылі, што "рэзервы выраслі на фоне чыстай прапановы замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку ў памеры 37 мільёнаў долараў". Нагадаем, фізічныя асобы ў лютым здалі валюты ў абменнікі на 168 мільёнаў долараў больш, чым купілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі