Беларусы зноў сталі часцей прадаваць валюту, чым купляць
У пункце абмену валют
У лютым беларусы ўпершыню за пяць месяцаў прадалі валюты больш, чым купілі. Розніца склала 168 мільёнаў. На гэтыя звесткі Нацбанка звярнуў увагу рэсурс Office live.media.
У лютым беларусы купілі 753 мільёны долараў, а прадалі — 931 мільён. Для параўнання ў мінулым снежні — перад новым годам — беларусы скупілі валюты на 1 мільярд 27 мільёнаў долараў, а здалі ў абменныя пункты блізу 900 мільёнаў.
Дададзім, што сітуацыя, калі беларусы больш куплялі валюты, чым прадавалі, назіралася з кастрычніка. Наогул жа па выніках 2023 года беларусы апынуліся на валютным рынку чыстымі прадаўцамі. Яны прадалі летась на $292,2 млн больш, чым купілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.