Беларусы пазычылі ў банкаў рэкордную суму — Br11 млрд 384,1 млн

Беларусы пазычылі ў банкаў рэкордную суму — Br11 млрд 384,1 млн

Беларусы сёлета пазычылі ў банкаў рэкордную суму — 11 мільярдаў 384,1 мільёна рублёў. Такую статыстыку падае Нацбанк станам на 1 снежня. Сюды ўваходзяць спажывецкія крэдыты, крэдыты на жыллё і набыццё аўтамабіляў, а таксама карты растэрміноўкі.

Як нагадвае TUT.by, адзнаку ў 10 мільярдаў рублёў пераадолелі ў чэрвені гэтага года, а 11 мільярдаў было ў лістападзе. За месяц даўгі павялічыліся яшчэ на 216,3 мільёна.

Даўгі фізічных асобаў па спажывецкіх крэдытах складаюць 4 мільярды 276,6 мільёна, крэдыты на нерухомасць — 7 мільярдаў 107,4 мільёна.

З 1 траўня Нацбанк увёў новыя правілы выдачы крэдытаў, паводле якіх цяпер разлічваюць каэфіцыент даўгавой нагрузкі. А з 29 кастрычніка ўнеслі змены ў Банкаўскі кодэкс. Цяпер банкі не могуць у аднабаковым парадку змяніць працэнтныя стаўкі па выдадзеных крэдытах, а таксама навязаць кліенту дадатковую паслугу, не даючы яму права выбару.


 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі