Беларусы шукаюць працу ў Польшчы ўтрая часцей, чым у Расіі

Беларусы шукаюць працу ў Польшчы ўтрая часцей, чым у Расіі

Колькасць беларусаў, якія шукаць заробкаў у Польшчы, цяпер утрая перавышае колькасць тых, хто шукае працу ў Расіі. Эксперты прагназуюць,  што заходні кірунак стане яшчэ больш папулярным, хоць яшчэ на пачатку 2016 года ў Расію ехала асноўная частка працоўных мігрантаў, піша Нямецкая хваля.

З 2014 па 2017 год колькасць атрыманых беларусамі працоўных польскіх візаў вырасла ў сем разоў — з 1591 да 10 518. Ужо сёлета выдалі каля 40 тысяч працоўных візаў. Апроч таго, у 3-4 разы вырасла колькасць запрашэнняў, выдадзеных у рамках спрошчанага парадку працаўладкавання.

Доўгатэрміновая міграцыя ў Польшчу пры гэтым не вырасла, але ж стала болей уладальнікаў “карты паляка” (цяпер іх болей за 100 тысяч чалавек), якія маюць права легальна працаваць у Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі