Беларусы стварылі смартфон-дадатак для хуткага сэксу

Аўтары дадатку Pure апісваюць яго як найлепшы спосаб трапіць да каго-небудзь у ложак, абыходзячы стадыю анлайн-флірту і запаўнення нудных анкет. Дадатак проста удакладняе пол, сэксуальныя перавагі, а потым прапануе наяўныя варыянты. Азнаёміўшыся з фатаграфіямі, людзі вызначаюцца, ці хочуць заняцца сэксам адзін з адным.  



Pure адрозніваецца ад іншых аналагічных сэрвісаў знаёмстваў тым, што тыя спачатку спрабуюць высветліць нейкую інфармацыю пра карыстальнікаў і даюць ім магчымасць трохі паразмаўляць перад сустрэчай.



Сутачная падпіска на дадатак будзе каштаваць 9,99 долара ЗША, паведамляюць расійскія СМІ.



Калаж паводле dailymail.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі