Беларусы ў снежні выдаткавалі на кавярні і рэстараны амаль 500 мільёнаў рублёў

Рэстаран народнай кухні "Васількі" / holiday.by

Рэстаран народнай кухні "Васількі" / holiday.by

Беларусы, а таксама госці краіны пакінулі ў кавярнях і рэстаранах у снежні 499 мільёнаў рублёў. Гэта на 107 мільёнаў (або 27%) больш, чым у снежні 2022 года. Звесткі прыводзіць рэсурс "Вашы грошы".

У цэлым жа за год таваразварот грамадскага харчавання ў 2023 годзе склаў 4,6 мільярдаў рублёў, або 110,2% да 2022-га года. Для параўнання рост эканомікі агулам склаў толькі 3,9%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі