Беларусы ў сярэднім нядрэнна ведаюць англійскую — паглядзіце, на якім мы месцы

А які ў цябе ўзровень?

А які ў цябе ўзровень? / pixabay.com

Беларусь заняла 35-е месца па ўзроўні ведання англійскай мовы паводле рэйтынгу шведскай кампаніі EF Education First.

Усяго ў рэйтынгу ацэньвалі ўзровень ведання англійскай у жыхароў 116 краін. Складальнікі рэйтынгу тэставалі веданне мовы ў 2,1 млн жыхароў буйных гарадоў.

Вынікі падзеленыя на пяць катэгорый: вельмі высокі ўзровень ведання англійскай (у гэтай катэгорыі ўсяго 9 краін), проста высокі ўзровень, а таксама сярэдні, нізкі і вельмі нізкі. Беларусь трапіла ў спіс краін з сярэднім узроўнем ведання англійскай, але заняла ў ім адзін з верхніх радкоў.

Якія месцы занялі суседзі Беларусі ў гэтым рэйтынгу? Польшча і Літва займаюць вышэйшыя радкі, Расия і Украіна — ніжэйшыя за нас.

У тройцы лідараў — Нідэрланды (са значным адрывам), Нарвегія і Сінгапур.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі