Беларусы ў замежжы распрацавалі канцэпцыю "зялёнай" эканомікі

Ветракоў у Беларусі вельмі мала

Ветракоў у Беларусі вельмі мала / svaboda.org

Беларусы ў замежжы распрацавалі канцэпцыю "зялёнай" эканомікі ("10 крокаў да "зялёнай" Беларусі"). Над ёй працаваў Цэнтр сацыяльных і эканамічных даследаванняў CASE сумесна з эканамічнай камандай Офіса Святланы Ціханоўскай. Мэта канцэпцыі — павысіць эканамічны ўзровень жыцця, забяспечыць дабрабыт і здароўе беларусаў.

"Рашэнне экалагічных праблем, актуальных і для Беларусі, патрабуе прадуманай дзяржаўнай палітыкі",адзначае Офіс Ціханоўскай. Аўтары канцэпцыі лічаць, што "зялёная эканоміка дае магчымасць Беларусі стать энергетычна незалежнай, развіваць эканоміку, ствараць новыя працоўныя месцы, быць прывабнай да інвестараў, развіваць міжнародны гандаль і заняць годнае месца ў еўрапейскай сям'і народаў". Цяпер жа "эканамічная мадэль Беларусі, заснаваная на танных энерганосьбітах з Расіі, прывяла да негатыўных наступстваў для эканомікі і краіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі