Беларусы выйгралі чэмпіянат свету па міні-футболе сярод паліцэйскіх

У Галандыі завяршыўся 32-ы міжнародны турнір сярод сусветных сілавых структур, які мае статус чэмпіянату свету сярод паліцэйскіх. Упершыню пераможцам турніру стала зборная Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, касцяк які склалі гульцы міні-футбольнай каманды "Ахова-Дынама".


У турніры, які праходзіў з 7 па 9 кастрычніка ў галандскіх гарадах Грунло, Вінтерсвейк і Зютфен, прынялі ўдзел 208 каманд з 54 краін, якія спаборнічалі ў дзвюх узроставых катэгорыях - без абмежавання ўзросту і ветэранскай - звыш 35 гадоў. Беларусы прынялі ўдзел у абодвух спаборніцтвах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі