Беларусы забралі на мяжы ў расіян дэсантны нож, дубінку, ракетніцы

Беларусы забралі на мяжы ў расіян дэсантны нож, дубінку, ракетніцы

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі распавёў пра рэчы, якія ў апошнія дні забіралі ў грамадзян Расіі на мяжы з Польшчай і Літвой. 6 студзеня праз аўтадарожны пункт пропуску "Брэст" вяртаўся з Польшчы 26-гадовы жыхар Маскоўскай вобласці. У дзявярах яго BMW знайшлі дэсантны нож з польскай маркіроўкай. Праз гадзіну там жа ў Audi 46-гадовага жыхара Бранска заўважылі дзве сігнальныя ракетніцы паляўнічага.

У "Брузгах" у нішы ў дзвярах кіроўцы аўтамабіля Toyota памежнікі знайшлі газавы балончык. Праз мяжу яго вёз жыхар Цвярской вобласці Расіі. У яшчэ двух расіян у "Катлоўцы" і "Дамачова" забралі гумавую палку і тэлескапічную дубінку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі