Беларусы занялі 3-е месца на спаборніцтвах па “Танкавым біятлоне”

Спаборніцтвы праходзілі 17 жніўня ў Расіі, у падмаскоўным Алабіне, перадае БелаПАН са спасылкай на ўпраўленне прэс-службы і інфармацыі Міністэрства абароны Расіі. Пераможцы атрымалі пераходзячы прыз — мадэль танка Т-34, а таксама кожнаму сябру экіпажа ўручылі ключы ад аўтамабіляў “Ніва”. Уладальнікі другога і трэцяга месца атрымалі ключы ад аўтамабіляў “Лада” і квадрацыклаў.



Міжнародны “Танкавы біятлон” праводзіцца ў Расіі ўпершыню. Арганізатары спадзяюцца, што спаборніцтвы стануць традыцыйнымі і налета да іх далучацца каманды з іншых краін, напрыклад, ЗША і Італіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі