Беларусы запусцілі сэрвіс псіхалагічнай дапамогі для ахвяраў вайны ва Украіне

Беларусы запусцілі сэрвіс псіхалагічнай дапамогі для ахвяраў вайны ва Украіне

Беларусы запусцілі анлайн-сэрвіс псіхалагічнай дапамогі для ахвяраў вайны ва Украіне. У якой бы краіне яны цяпер ні знаходзіліся.

WEMAYHELP 2.0 гэта платформа ўзнаўлення ментальнага здароўя. Спецыялісты з Беларусі і ўсяго свету дапамогуць перамагчы трывогу, перажыць траўмуючы досвед і знайсці адказ на пытанне: "Што рабіць далей?".

"Наша місія — дапамагчы вырашыць праблемы ментальнага здароўя пацярпелым ад вайны, аб'яднаўшы ўсе дасяжныя метады, — распавядаюць стваральнікі платформы. — Мы не дзелім людзей па паходжанні пашпарта — дапамогу атрымае той, хто мае патрэбу. Мы верым, што галоўная добрая якасць чалавека — гуманнасць і жаданне дапамагаць іншым".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі