Беларусы завалілі бранскія рынкі забароненымі польскімі памідорамі

Дастаўляюць іх сюды беларускія пасярэднікі, піша газета "Брянские новости". На думку расійскіх журналістаў, беларусы ўключыліся ў схему кантрабандных паставак польскіх тавараў. 

Як кажуць журналісты, ніхто ўжо не хавае, што беларускія і польскія пастаўшчыкі дзейнічаюць сумесна. Польскімі памідорамі, пастаўленымі праз Беларусь, заваленыя ўсе рынкі Бранска, а частка тавару ідзе ў іншыя гарады. 

Нагадаем, што Расія забараніла ўвоз прадуктаў з краін Еўрасаюза, ЗША ды некаторых іншых дзяржаваў. 

Фота — lugafon.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі