Беларусы змогуць знаходзіцца ў Расіі больш доўгі тэрмін без рэгістрацыі

Падпісаны дакумент, які дазволіць павялічыць тэрмін знаходжання ў Расіі і Беларусі грамадзянам гэтых краін без рэгістрацыі. Зараз гэты тэрмін складае 30 дзён. Пасля ратыфікацыі дакумента абодвума бакамі ён павялічваецца да 90 дзён.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык адзначыў у каментары Еўрарадыё, што пратакол павінен прайсці ратыфікацыю як з беларускага боку, так і з расійскага.

Мірончык: “Адпаведны пратакол, які быў падпісаны падчас апошняй сустрэчы ў Маскве, павінен быць ратыфікаваны абодвума бакамі. Усё залежыць ад таго, як наша ведамства, а гэта Міністэрства ўнутраных спраў, падрыхтуе праект закона і накіруе яго ва ўрад і далей — у Нацыянальны сход”.

На распрацоўку праекта закона, згодна з беларускім заканадаўствам, МУС мае паўгода.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі