"Белавежская пушча" прадала некалькі зуброў у Расію

"Белавежская пушча" прадала некалькі зуброў у Расію

Нацыянальны парк "Белавежская пушча", які ўваходзіць у склад Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, прадаў у Расію некалькі зуброў. Пакупнік — ТАА "Виола" з Кастрамской вобласці.

У Белавежскай пушчы кажуць, што цяпер у нацыянальным парку жыве больш зуброў, чым аптымальна, "што дазваляе рэалізоўваць дзікіх жывёл суб'ектам гаспадарання на тэрыторыі РБ і за мяжой, якія хочуць займацца ўтрыманнем і развядзеннем зубра еўрапейскага у напаўвольных умовах, і якія маюць для гэтага неабходныя ўмовы". Так можна і іх колькасць рэгуляваць, і дадтатковы даход атрымаць.

Зубр у Беларусі занесены ў "Чырвоную кнігу" і знаходзіцца пад строгай аховай. У Белавежскай пушчы на дадзены момант жыве блізу 675 зуброў.

"Белавежская пушча" прадала некалькі зуброў у Расію
Зуброў у драўляных кантэйнерах грузяць на фуру для транспартыроўкі / npbp.by

Перад продажам зубраў злавілі, нейкі час пратрымалі на карантыне, пасля падрыхтавалі ветэрынарныя і іншыя неабходныя дакументы на іх. На сайце Белавежскай пушчы адзначаецца, што гэта працаёмкі працэс, але вынік тагно варты: цяпер у Кастрамской вобласці будзе створаная мікрапапуляцыя зуброў. Іх будуць дэманстраваць турыстам, не кажучы ўжо пра тое, што папоўніцца фаўна рэгіёна.

12 траўня 2021 года партыя зуброў была адпраўленая пакупніку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі