Belavia павялічвае колькасць рэйсаў у Калінінград

У Нацыянальным аэрапорце "Мінск"​ / @belavia_official
У Нацыянальным аэрапорце "Мінск"​ / @belavia_official

З 9 жніўня Belavia павялічвае колькасць рэйсаў на Калінінград — з 4 да 6 разоў у тыдзень. Цяпер самалёты авіякампаніі выконваюць палёты ў гэты балтыйскі горад па панядзелках, серадах, пятніцах, нядзелях. З 9 жніўня дададуцца рэйсы па аўторках і чацвяргах. Кошт квіткоў у адзін бок — ад 101 еўра.

Вылет з Мінска паводле раскладу — у 12.25, час у дарозе складае больш за дзве з паловай гадзіны. Вылет з Калінінграда запланаваны на 14.55. Такі працяглы час у дарозе звязаны з неабходнасцю аблятаць краіны Балтыі, якія пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair у Мінску забаранілі беларускім кампаніям лётаць у сваёй паветранай прасторы.

Праз "паветраную блакаду" ў беларусаў засталося не так шмат варыянтаў, як дабрацца да мора гэтым летам. Акрамя таго, палёты на курорты Турцыі і Егіпта істотна павялічыліся па часе і падаражэлі. Гэта адбылося праз неабходнасць аблятаць тэрыторыю, закрытую для цывільных судоў на фоне вайны ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі