Беларусы змогуць гэтым летам адпачыць у Егіпце, але ляцець давядзецца 8,5 гадзін
Пляж у Егіпце / Фота з сацсетак
Беларускія тураператары агучылі палётную праграму ў Егіпет на цяперашні летні сезон, паведамляе рэсурс toursoyuz.by.
Усяго запланаваныя 9 рэйсаў у Хургаду і столькі ж — у Шарм-эль-Шэйх. Усе з Мінска.
У Хургаду можна будзе паляцець 05.06, 14.06, 26.06, 05.07, 17.07, 26.07, 07.08, 16.08 і 28.08.2022, а ў Шарм-эль-Шэйх — 04.06, 15.06, 25.06, 06.07, 16.07, 27.07, 06.08, 17.08 і 27.08.2022.
Пры гэтым рэйсаў у Егіпет з абласных цэнтраў гэтым летам наогул не будзе. Яны адмененыя.
На мінскіх рэйсах будуць задзейнічаныя самалёты "Белавія". Праз вайну ва Украіне ляцець давядзецца 8,5 гадзін з прыпынкам у Казахстане для дазапраўкі. Беларускія самалёты вымушаныя аблятаць поўдзень Расіі, гэтая прастора закрытая для палётаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.