"Белавія" адкрывае яшчэ адзін рэйс у ААЭ

Пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair для "Белавія" стала недасяжна паветраная прасторы большасці еўрапейскіх краін / Reuters
Пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair для "Белавія" стала недасяжна паветраная прасторы большасці еўрапейскіх краін / Reuters

Авіякампанія "Белавія" з 7 кастрычніка пачне лятаць у Рас-эль-Хайма, гэта сталіца аднайменнага эмірата на поўначы ААЭ, паведамілі ў прэс-службе нацыянальнага авіяперавозчыка. Кажуць, эміраты — вельмі запатрабаваны ў беларусаў кірунак.

"У лютым гэтага года мы пачалі выконваць рэгулярныя рэйсы ў Дубай і досыць хутка зразумелі, што гэты кірунак вельмі папулярны сярод беларусаў", — заявіў генеральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец.

Рас-эль-Хайма як кірунак выбралі таму, што гэты "эмірат адрозніваецца больш камфортным кліматам, тут шмат славутасцяў". Акрамя таго, ён знаходзіцца недалёка ад Дубая. Гэта значыць, што пасажыры змогуць прылятаць з "Белавія" ў адзін эмірат, а ляцець назад з іншага.

Квіткі нятанныя. Кошт пачынаецца ад 196 еўра ў адзін бок і 338 еўра за палёт туды-назад (тарыф LIGHT). Лётаць у Рас-эль-Хайма "Белавія" будзе раз на тыдзень па чацвергах. Борт будзе вылятаць з Мінска ў 4.55, прыбыццё ў Міжнародны аэрапорт (RKT) плануецца ў 11.25. Зваротныя рэйсы з эмірата будуць ажыццяўляцца ў 12.25 з прылётам у сталіцу Беларусі ў 17.10.

Нагадаем, што пасля інцыдэнту з вымушанай пасадкай у Мінску самалёта авіякампаніі Ryanair і затрыманнем двух пасажыраў, у дачыненні да авіякампаніі "Белавія" былі ўведзеныя санкцыі. Для нацыянальнага перавозчыка зачынілася паветраная прастора большасці еўрапейскіх краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі