Еўрасаюз забараніў палёты ўсіх беларускіх авіякампаній у сваёй прасторы

Еўрасаюз забараніў палёты ўсіх беларускіх авіякампаній у сваёй прасторы

Еўрасаюз забараніў палёты ўсіх авіякампаній Беларусі ў сваёй паветранай прасторы і пасадку беларускіх самалётаў у еўрапейскіх аэрапортах. Забарона закранае і беларускія грузавыя авіякампаніі.

Пры гэтым у рашэнні Савета ЕС няма забароны на пралёт праз беларускую паветраную прастору.

У Беларусі ёсць чатыры грузавыя авіяперавозчыкі: "РубіСтар", Rada Airlines, "Генекс" і "Трансавіяэкспарт". Выручка ад грузаперавозак паветраным транспартам склала 918,2 млн рублёў у 2019 годзе, а выдаткі — 767,2 млн рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі