"Белавія" адмяняе рэйсы ў Лондан і Парыж да 30 кастрычніка
Белавіа з 25 траўня па 30 кастрычніка адмяняе рэйсы ў Лондан і Парыж, бо пазбаўленая ліцэнзіі на палёты ў Вялікабрытанію і Францыю.
Раней былі адмененыя рэйсы ў Літву.
"Мы засмучаныя гэтай сітуацыяй, якую не ў сілах змяніць. Прыносім свае прабачэнні пасажырам", — гаворыцца ў паведамленні авіякампаніі.
Пасажыры могуць вярнуць поўны кошт квіткоў без штрафаў або змяніць дату вылету на працягу тэрміну дзеяння авіяквітка. Тэрмін дзеяння лічыцца 1 год з моманту набыцця для цалкам нявыкарыстаных квіткоў і 1 год з моманту пачатку палёту — для часткова выкарыстаных квіткоў.
Пасля таго, як міністры замежных спраў ЕС зацвердзяць рашэнне саміту Еўрасаюза, самалётам "Белавія" нельга будзе лятаць ні ў адну краіну ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.