"Белавія" не зможа карыстацца двума міжнароднымі сістэмамі разлікаў

"Белавія" не зможа карыстацца двума міжнароднымі сістэмамі разлікаў

Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту (IATA) адключыла "Белавія" ад двух сваіх тэхнічных структур — сістэмаў BSP і CASS.

Сістэма ўзаемаразлікаў BSP уніфікуе фінансавыя і інфармацыйныя плыні, у выніку чаго спрашчаецца працэдура афармлення і продажу авіябілетаў як самімі авіякампаніямі, так і агентамі. Сістэма разлікаў для грузавых авіяперавозак CASS праводзіць разлікі паміж авіякампаніямі і экспедытарамі.

Як паведамляла Еўрарадыё, на мінулым тыдні беларускі авіяперавозчык "Белавія" трапіў пад санкцыі ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі