"Белдзяржхарчпрам": Кошты на цукар у 2016-м выраслі па "аб'ектыўных прычынах"

"Белдзяржхарчпрам": Кошты на цукар у 2016-м выраслі па "аб'ектыўных прычынах"

Рознічныя кошты на цукар у 2016 годзе выраслі на 23% "па аб'ектыўных прычынах". З такой заявай перад журналістамі выступіў 6 красавіка першы намеснік старшыні канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Ігар Шустаў, піша tut.by.

Пытанне пра кошт цукру нядаўна ўзняў Аляксандр Лукашэнка. Падчас наведвання магілёўскага завода "Кронаспан" кіраўнік дзяржавы зацікавіўся, чаму кошты на цукар летась выраслі на 20-25%. Ён нагадаў, што ў Беларусі ёсць свае цукровыя заводы. "Адзіная можа быць прычына, што высокія цэны на цукар у Расіі, Украіне — вакол. Тады нікуды не дзенешся, трэба, каб была роўная цана. Калі яна будзе вельмі нізкай, цукар ўвесь вывезуць. Але мне кажуць, што ўжо ў Беларусі цукар вышэй па цане, чым у Расіі", — сказаў тады кіраўнік дзяржавы.

Па словах Шустава, летась вытворцы па ўзгадненні з Мінэканомікі паднялі адпускныя кошты ў два этапы на 15%. Гэта было звязана з тым, што павысіліся кошты на цукровыя буракі на 22,5%, а таксама паўплывала інфляцыя і рост коштаў на энерганосьбіты. У выніку ў рознічным гандлі цэны выраслі на 23%, заявіў чыноўнік. "Як бачыце, мы былі вымушаныя падняць цэны па аб'ектыўных прычынах. Але гэта рашэнне было ўзгодненае", — патлумачыў Шустаў.

За два месяцы 2017 года рознічныя цэны на цукар выраслі на 0,3%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі