Белгідрамет: Пажар на нафтабазе пад Кіевам не пагоршыць экалогію Беларусі

Беларусі не пагражае перанос забруджвальных рэчываў з пажару на нафтабазе пад Кіевам. Пра гэта БЕЛТА паведаміла начальнік Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Марыя Гермянчук.

Паводле яе інфармацыі, спецыялісты цяпер манітораць экалагічную абстаноўку ў паўднёвай частцы Беларусі ў сувязі са здарэннем, якое адбылося ва Украіне — увечары 8 чэрвеня на нафтабазе пад Кіевам пачаўся моцны пажар. З таго часу ў Беларусі пераважаў вецер паўночна-заходняга кірунку, то бок паветра ў прыземным слаі, а таксама ў верхніх слаях атмасферы рухалася ў бок Украіны. Такім чынам, няма пагрозы пераносу забруджвальных рэчываў на тэрыторыю нашай краіны.

Якасць атмасфернага паветра ў Гомелі, Мазыры, Жлобіне, Рэчыцы, Светлагорску не пагоршылася, а ўдзельныя канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў істотна не адрозніваюцца ад сярэднегадавых паказнікаў для гэтай пары года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі