“Белнафтахім” ініцыюе праверкі якасці аўтамабільнага паліва на запраўках

“Белнафтахім” ініцыюе праверкі якасці аўтамабільнага паліва на запраўках

Канцэрн “Белнафтахім” ініцыюе праверкі якасці аўтамабільнага паліва на АЗС арганізацый, якія не ўваходзяць у яго склад. Прычынай такога рашэння сталі звароты аўтааматараў наконт якасці дызпаліва. Гэтая праблема абвастрылася падчас моцных маразоў. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе “Белнафтахіма”, аўтамабілісты просяць арганізаваць праверку дызпаліва, набытага на камерцыйных АЗС, найперш яго гранічнай тэмпературы фільтраванасці, бо ўжо пры тэмпературы 15-17 градусаў за знакам мінус паліва пачало “парафініцца” і стала непрыдатным для выкарыстання.

Таксама грамадзяне скардзяцца, што некаторыя АЗС замежных кампаній цалкам зачыніліся пры ўзмацненні марозу.

Сам канцэрн не можа правяраць аўтазапраўкі замежных кампаній, бо згодна з заканадаўствам такія праверкі ладзіць дзяржстандарт, Дзяржкантроль, пракуратура і шэраг іншых ведамстваў. Аднак у сувязі з частымі запытамі грамадзян “Белнафтахім” дашле зварот у адказныя ведамствы, у якім патлумачыць неабходнасць рэвізіі.

Фота: Bymedia

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі