"Белнафтахім": Механізм змены коштаў на паліва будзе вядомы бліжэйшым часам

"Белнафтахім": Механізм змены коштаў на паліва будзе вядомы бліжэйшым часам

Бліжэйшым часам стане вядомы механізм змены коштаў на паліва. У цяперашні час гэты механізм адпрацоўваецца, паведаміў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Ігар Ляшэнка

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, падаражанне паліва непазбежнае, бо выраслі кошты на нафту. "Гэта натуральны працэс", — дадаў Ляшэнка.

Раней кіраўнік "Белнафтахіма" паведамляў, што кошты на паліва мусяць вырасці на 24%. Ён выказваў меркаванне, што падаражанне можа адбывацца невялікі крокамі — па 1-2 капейкі. 

Таксама пра падаражанне бензіна папярэджваў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Ён казаў, што за апошнія паўтара месяца кошты на нафту выраслі на 30%, што абавязкова адаб'ецца на коштах на бензін. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі