"Белнафтахім" не мае дакумента пра абмежаванне паставак нафтапрадуктаў з Расіі

"Белнафтахім" не мае дакумента пра абмежаванне паставак нафтапрадуктаў з Расіі

"Белнафтахім" не мае дакумента пра абмежаванне паставак у нашу краіну нафтапрадуктаў з Расіі. Пра гэта БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка. Паводле яе слоў, ніякага афіцыйнага паведамлення пра абмежаванні паставак маторнага паліва не паступала. "Унутраны рынак забяспечаны якасным маторным палівам, якое вырабляецца на беларускіх НПЗ, у дастатковым аб'ёме", — сказала Касцючэнка.

Раней у СМІ з'явіліся паведамленні пра ліст Мінэнергетыкі Расіі, у якім ішла гаворка пра згаданыя абмежаванні. Партал tut.by інфармуе са спасылкай на свае крыніцы, што шэраг расійскіх нафтавых кампаній атрымалі загад абмежаваць пастаўкі маторнага паліва ў Беларусь. Беларускія нафтапрадукты пастаўляліся ва Украіну, у краіны ЕС, а значная частка дызельнага паліва на АЗС нашай краіны было расійскай вытворчасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі