Белсат: Мінскі прадпрымальнік прыехаў у "Поедем поедим" і пачаў біцца з людзьмі

Белсат: Мінскі прадпрымальнік прыехаў у "Поедем поедим" і пачаў біцца з людзьмі

Каля рэстарана "Поедем поедим" 29 жніўня адбылася бойка з удзелам вядомага бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча, паведамляе "Белсат".

Здарэнне адбылося ўвечары. Падрабязнасці інцыдэнту журналістам паведаміла грамадская актывістка Наталля Басалыга: "Людзі перагарадзілі яму шлях, і ён кінуўся ў бойку. Спачатку — на Ганну Шапуцька, каб выбіць у яе фотаапарат, потым з усяго размаху ўдарыў па назе Дзяніса Урбановіча".

Дзяніс Урбановіч паведаміў, што нага ў яго распухла, пайшла кроў. Цяпер актывіст знаходзіцца ў Мінскім абласным шпіталі. "Зрабілі ўкол, сяджу чакаю рэнтгенаўскі здымак", — удакладніў абаронца Курапатаў.

Дарэчы, сёння ў Савецкім судзе Мінска разглядаўся пазоў Ізраілевіча аб абароне гонару і годнасці да газеты "Новы час" і яе аўтара Дзяніса Івашына. Нагодай сталі артыкулы Івашына пра будаўніцтва рэстарана каля Курапатаў. Ізраілевіч на суд не з'явіўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі