“Белшына” абыграла “Гомель” і замацавалася на 3-м месцы

Тры матчы 14-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі сёння 11 ліпеня.

Наваполацкі “Нафтан” працягнуў серыю паразаў і саступіў у сябе дома “Мінску” 0:1. Цяпер хімікі знаходзяцца на 9-м радку турнірнай табліцы, а гараджане займаюць чацвёртае месца.

Бабруйская “Белшына” сёння перамагла “Гомель” — 3:1. Выйгрыш у гэтым матчы бабруйчанам прынёс голевы пас і дубль Сяргея Ражка. Цяпер бабруйчане размясціліся на трэцім месцы ў чэмпіянаце краіны, “Гомель” жа займае толькі 11-е месца.

А вось мікашэвіцкі “Граніт” з цяжкасцю выйграў у аўтсайдэра “Віцебска”. Матч прымалі віцябляне. Сустрэча магла скончыцца нічыёй, але гулец гасцей Дзмітрый Ігнаценка здолеў рэалізаваць пенальці ў дадатковы час. Вынік — 2:3. “Граніт” цяпер размяшчаецца на 5-м месцы, а “Віцебск” застаўся на апошнім, 14-м радку.

Нагадаем, што ўчора ў рамках 14-га тура чэмпіянату Беларусі прайшоў матч “Славія” — БАТЭ, які скончыўся з лікам 3:5.

Астатнія тры матчы пройдуць заўтра, 12 ліпеня: “Слуцк” — “Шахцёр”, “Дынама” (Мінск) — “Нёман”, “Дынама” (Брэст) “Тарпеда-БелАЗ”.

Фота: football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі