Белстат паведаміў пра сітуацыю з ВУП па выніках студзеня-лютага 2024-га
ВУП захоўвае тэмпы росту / Euroradio
Белстат паведаміў пра сітуацыю з ВУП па выніках студзеня-лютага 2024-га. Валавы ўнутраны прадукт сёлета вырас на 4% (да ўзроўню студзеня-лютага 2023 года).
Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 34,5 млрд рублёў, індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-лютым у адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года — 109,1%.
У студзені валавы ўнутраны прадукт вырас на 2,8%. У 2024-м яго гадавы рост запланаваны на 3,8%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.