Белы Дом пераводзяць на сонечныя батарэі
Ужо пачалася іх устаноўка на яго даху. Сонечныя батарэі забяспечаць электраэнергіяй толькі частку памяшканняў.
Між іншым, пакоі, у якіх жыве прэзідэнт Барак Абама і яго сям'я.
Мяркуецца, што традыцыйную электраэнергію будуць больш выкарыстоўваць у хмарнае надвор'е. Акрамя таго, будзе ўстаноўлены спецыяльны сонечны награвальнік для забеспячэння будынка гарачай вадой.
ИТАР-ТАСС нагадвае, што эксперымент з сонечнымі батарэямі ў Белым доме ўжо праводзіўся. У 1979 годзе іх устанавілі пры прэзідэнце Джымі Картары, аднак пры прэзідэнце Рональдзе Рэйгане падчас рамонту ў 1986-м прыбралі. Акрамя таго, у апошнія гады сонечныя батарэі ўстанаўліваліся на дахах шэрагу федэральных міністэрстваў і ведамстваў ЗША.
Фота — helpintourism.com