Бензін у Беларусі з 4 красавіка зноў даражэе на 1 капейку
Кошты на аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 4 красавіка павялічваюцца на 1 капейку, або на 0,75% у сярэднім. Пра гэта паведамляе прэс-служба канцэрна "Белнафтахім".
1 літр бензіну АІ-92 будзе каштаваць 1,26 рубля, АІ-95 — 1,34 рубля, АІ-98 — 1,55 рубля, дызельнае паліва — 1,37 рубля.
Гэта шостае падаражанне паліва з пачатку года. Апошні раз кошты на яго павышаліся 30 сакавіка. Тады яны таксама павялічыліся на 1 капейку. Агулам у сакавіку кошты на бензін павялічваліся тры разы.