Берлінскія перамовы па Украіне працягваліся восем гадзінаў

У Нямеччыне завяршыліся закрытыя перамовы прадстаўнікоў МЗС Украіны, Расіі, Францыі і Нямеччыны. На іх абмяркоўвалася падрыхтоўка да сустрэчы лідараў "нармандскай чацвёркі" 11 лютага ў Мінску. Нагадаем, што ў беларускую сталіцу чакаецца візіт Пятра Парашэнкі, Уладзіміра Пуціна, Франсуа Аланда і Ангелы Меркель.

Як паведамляе УНІАН са спасылкай на амбасадара Украіны ў Нямеччыне Андрэя Мельніка, перамовы працягваліся восем гадзінаў. Дыпламат назваў іх цяжкімі, але заявіў пра "некаторыя адчувальныя вынікі для сустрэчы лідараў "нармандскай чацвёркі" ў Мінску".

Па словах Мельніка, якія перадае РБК-Украіна, кіраўнік МЗС Нямеччыны Штайнмаер не выключае, што Еўропа абмяркуе пытанне пра пастаўку зброі для Украіны, калі перамовы ў Мінску скончацца безвынікова.

Фота — Wikipedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі