Бернд Штанге: Кутузаў і Васілюк не будуць гуляць з Люксембургам і Ізраілем

Нападаючыя нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Віталь Кутузаў і Раман Васілюк не будуць гуляць у бліжэйшых матчах – з Люксембургам (адборачная гульня чэмпіянату Еўропы) і Ізраілем (таварыскі матч). Пра гэта сёння паведаміў на прэс-канферэнцыі галоўны трэнер нашай каманды Бернд Штанге:

“Два гульцы не могуць гуляць. Толькі што мы даведаліся, што Васілюк атрымаў траўму ў апошняй гульні чэмпіянату Беларусі. І нашая медычная камісія яго аглядзела. Ён будзе вызвалены ад гульняў з Люксембургам і Ізраілем.

І нашая федэрацыя футбола акцэнтуе прыватныя праблемы Віталя Кузняцова… так, Кутузава… І па ўзгадненні з Федэрацыяй мы вызвалілі Кутузава ад бліжэйшых двух гульняў.

Калі ён будзе сябе адчуваць добра, калі ён не будзе траўмаваны, будзе добра гуляць, ён будзе ўдзельнічаць у гульнях супраць Албаніі і Галандыі”.

Фота — www.gs.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі