Беспарадкі ў Швецыі перакінуліся са Стакгольму на іншыя гарады

Як паведамляе ВВС са спасылкай на шведскае МУС, у цэнтры горада назіралі натоўп прыкладна са 150 агрэсіўна настроеных людзей, многія з якіх былі ў масках і трымалі каністры з гаручымі рэчывамі.



Паводле звестак паліцыі, машыны ў ноч на 25 траўня гарэлі ў 12 гарадах Швецыі.



Начныя беспарадкі ўспыхнулі ў мінулыя выходныя ў бедных кварталах Стакгольму — збольшага ў паўночна-заходнім раёне Хюсбю, дзе жывуць імігранты. Беспарадкі працягваюцца шэсць начэй запар.



Мяркуецца, што нагодай для іх стаў інцыдэнт, у часе якога паліцыянты каля тыдня таму застрэлілі мужчыну, які пагражаў ім мачэтэ.

Фота: EPA/ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі