У Стакгольме працягваюцца бунты: за ноч згарэлі 40 аўтамабіляў
Беспарадкі ў шведскай сталіцы працягваюцца ўжо чацвёртую ноч запар. Па ацэнках уладаў, яны ахапілі ўжо не менш за 15 раёнаў горада.
Бунты моладзі пачыналіся ў бедных раёнах, населеных пераважна імігрантамі. Але цяпер яны распаўсюдзіліся на кварталы, якія паліцыя характарызуе як "нармальныя", перадае ВВС.
Агрэсіўна настроеныя маладыя людзі разграмілі гандлёвы цэнтр у раёне Рогсвед у паўднёвай частцы Стакгольму, падпалілі паліцэйскі ўчастак і рэстаран у Скугосе. Таксама паліцыя кажа, што за ноч у горадзе згарэла каля 40 машынаў.
Паліцыянты кажуць, што ў бунтах бяруць удзел самыя розныя людзі, не толькі імігранты, але і шведы.
Пачынаючы з нядзелі ў Стакгольме за ўдзел у беспарадках затрыманыя прынамсі пяць чалавек.
Фота — AFP