Вольгу Класкоўскую пакінулі ў шведскай турме

Такое рашэнне прынялі шведскія праваахоўныя органы. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на сябра Вольгі, экс-старшыню Саюза беларусаў Швецыі Алеся Ліцвінчыка.


Паседжанне ў справе Класкоўскай адбылося 29 красавіка. Ліцвінчык кажа, што зазвычай ізаляцыя доўжыцца толькі адзін месяц. Выпадак Класкоўскай — надзвычайная сітуацыя. Нават калі яна выходзіць на прагулку, дык не можа сустракацца з іншымі вязнямі.


Нагадаем, што 24 красавіка Класкоўская напісала ліст, у якім папрасіла, каб яе дэпартавалі ў Беларусь. Беларускую эмігрантку затрымалі 30 сакавіка ў Швецыі па падазрэнні ў замаху на забойства мужа.


Класкоўскай можна пісаць лісты ў турму на адрас:
 


Volha Klaskouskaya (2013/141)
Häktet Österåker
Box 18425, Åkersberga
Sweden


Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі