Беларуску Вольгу Класкоўскую будуць судзіць у Швецыі 4-5 ліпеня
Пра гэта яна паведаміла ў першай за тры месяцы зняволення тэлефоннай размове са сваёй маці Людмілай Класкоўскай.
Нагадаем, Вольга Класкоўская была затрыманая 30 сакавіка ў Стакгольме па падазрэнні ў здзяйсненні замаху на забойства былога мужа (яна прыехала ў Швецыю ў 2011-м, узяла шлюб з мясцовым жыхаром, летам мінулага года нарадзіла дзіця). Вольгу трымалі ў так званым "рэжыме строгай ізаляцыі", то бок яна не мела ніякіх кантактаў нават з іншымі зняволенымі, толькі са сваёй аховай і адвакатам. Цяпер гэты рэжым адменены, інфармуе БелаПАН.
Паводле слоў Вольгі Класкоўскай, яна дагэтуль нічога не ведае пра лёс свайго маленькага сына Адама. Пракурор дазволіў спатканне, але бацька выступіў супраць. На нажы, якім быў паранены муж Вольгі, нібыта, экспертыза не выявіла яе адбіткаў пальцаў.
Фота — Радыё Свабода