Людміла Класкоўская дамагаецца спаткання з дачкой у турме

Як паведаміла БелаПАН Людміла Класкоўская, яна падпісала і даслала ў Швецыю перададзеныя Вольгай неабходныя паперы. Маці будзе прасіць беларускі МЗС дапамогі ў атрыманні візы. Да гэтай просьбы далучаецца і 12-гадовая дачка Вольгі Класкоўскай Міраслава, якая цяпер жыве ў бабулі ў Мінску.



У Швецыі Людміла Класкоўская хацела б пабачыць і свайго ўнука Адама, якога адабралі сацыяльныя службы. Яна ўжо звярталася ў раённы суд камуны Ханінге з такой просьбай, але атрымала адмову, бо паводле шведскага заканадаўства сустракацца з дзіцем могуць толькі маці або бацька. У той жа час суд абяцаў Класкоўскай хадайнічаць аб яе сустрэчы з унукам.



Нагадаем, што беларуска Вольга Класкоўская была асуджаная на 8 гадоў турмы за замах на забойства свайго былога мужа Гёкая Безгіна, шведскага грамадзяніна турэцкага паходжання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі