Апеляцыйны суд Стакгольма разгледзіць справу Класкоўскай 14-16 кастрычніка

У каментары агенцтву БелаПАН яна паведаміла, што дачка затэлефанавала ёй са стакгольмскай турмы. Вольга Класкоўская паведаміла, што апеляцыйны суд прыняў яе справу да разгляду. Маці спадзяецца, што апеляцыйны суд вынесе рашэнне на карысць Вольгі.



Таксама Людміла Класкоўская паведаміла, што прадстаўнікі беларускай амбасады ў Латвіі падтрымліваюць сталую сувязь і з ёй, і з Вольгай. Па яе словах, дагэтуль невядома, ці адбыўся развод Вольгі з яе мужам Геканам Безгіным. Шлюбаразводны суд мусіў адбыцца ў сярэдзіне жніўня, але ніякіх папераў Вольга дагэтуль не атрымала.



Нагадаем, што былую беларускую журналістку ў Швецыі асудзілі за замах на забойства мужа. Вольга асуджаная на восем гадоў турэмнага зняволення і павінна выплаціць экс-мужу кампенсацыю ў 110 тысяч шведскіх крон.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі