Беспілотнік пашкодзіў "Экспацэнтр" у Маскве

Наступствы атакі / @redakciya_channel

Наступствы атакі / @redakciya_channel

У Маскве мінулай ноччу зноў упаў беспілотнік. Расійскія ўлады сцвярджаюць, што ён быў зьбіты. Пра гэта, у прыватнасці, паведаміў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін. Ён таксама распавёў, што "абломкі БПЛА ўпалі ў зоне "Экспацэнтра", значных разбурэнняў будынку не нанеслі". Пацярпелых, са слоў Сабяніна, папярэдне няма.

У Мінабароны Расіі кажуць, што спроба атакаваць аб'екты ў Маскве і Падмаскоўі была прадпрынятая каля чатырох раніцы. Былі задзейнічаныя сродкі паражэння СПА, пасля чаго беспілотнік "змяніў траекторыю палёту і ўпаў на нежылы будынак у раёне Краснапрэсненскай набярэжнай горада Масквы". Пры гэтым ТАСС адзначае, што беспілотнік, які ўпаў, часткова абрынуў вонкавую сцяну аднаго з павільёнаў "Экспацэнтра".

Акрамя таго, усе чатыры маскоўскія  аэрапорты (Унукава, Дамадзедава і Шарамеццева, Жукоўскі) гэтай ноччу ўводзілі абмежаванне на вылеты і прылёты рэйсаў. Апошнім часам паведамленні аб нападах беспілотнікаў на Маскву з'яўляюцца ўсё часцей. Расійскія ўлады сцвярджаюць, што збіваюць дроны, але вядома пра пашкоджанні і жылых дамоў, і адміністрацыйных будынкаў. Нагадаем, 24 лютага 2022 года Расія напала на Украіну, і з тых часоў атакуе ўкраінскія гарады ракетамі і ўдарнымі беспілотнікамі, гінуць людзі.

Беспилотник повредил "Экспоцентр" в Москве
Спецыяльныя службы ля будынка "Экспацэнтра" / тут і далей фота ТАСС
Беспилотник повредил "Экспоцентр" в Москве

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі