У вежу Масква-Сіці, дзе размешчаныя міністэрствы РФ, зноў урэзаўся беспілотнік

Пашкоджаны фасад на 21-м паверсе /  @ostorozhno_moskva

Пашкоджаны фасад на 21-м паверсе /  @ostorozhno_moskva

Мінулай ноччу Масква зноў была атакаваная беспілотнікамі, паведаміў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін. Паводле яго слоў, некалькі БПЛА былі збітыя, але пры гэтым "пашкоджаны фасад будынка" квартала Масква-Сіці. Прычым гэтая тая ж вежа, што была атакаваная некалькі дзён таму. У гэты раз беспілотнік трапіў на некалькі паверхаў вышэй.

"Пашкоджаны фасад на ўзроўні 21-га паверха. Экстранныя службы працуюць на месцы здарэння", — піша Сабянін. Пацярпелых папярэдне няма.
Як і ў мінулы раз, аэрапорт "Унукава" на некалькі гадзін закрывалі на ўзлёт і вылет.

Нагадаем, у гэтай вежы размешчана расійскае міністэрства лічбавага развіцця. Пасля мінулай атакі выбуховай хваляй на вуліцу вынесла ўрадавыя дакументы. Акрамя Мінлічбы, у гэтым будынку таксама знаходзіцца міністэрства прамысловасці і гандлю,  міністэрства эканамічнага развіцця і шэраг ведамстваў. Паводле звестак РБК, супрацоўнікам Мінэканамразвіцця было дадзенае ўказанне пакуль заставацца дома, на працу не ехаць. Пазней стала вядома, што яны будуць працаваць на "удалёнцы".

Нагадаем, 24 лютага 2022 года Расія напала на Украіну. Яна практычна штодня працягвае абстрэльваць ракетамі ўкраінскія гарады.

В башню Москва-Сити, где расположены министерства РФ, снова врезался беспилотник
Дым у Масква-Сіці / @ostorozhno_moskva

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі