Беспрэцэдэнтная акцыя: католікі ў Гомелі завяшчаюць медыцыне свае органы

Вернікі падпісваюцца, што добраахвотна пагаджаюцца, каб пасля смерці іх унутраныя органы выкарыстоўвалі ў транспланталогіі. Яны запаўняюць спецыяльныя карткі і носяць іх пры сабе, інфармуе "Интерфакс-Запад".



Медыкі кажуць, што ім прыемна бачыць падтрымку вернікаў. Праўда, гэтыя заявы не маюць юрыдычнай сілы — лекары выкарыстоўваюць органы памерлых людзей без яго тэстаменту ці згоды сваякоў. Калі ж людзі супраць гэтага, яны мусяць напісаць заяву, што не хочуць, каб іх органы былі ў выпадку смерці перасаджаны іншаму чалавеку. У Беларусі афіцыйна напісалі адмову стаць донарамі органаў каля 50 чалавек.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі