Без ападкаў і да +5 чакаецца ў Беларусі ў нядзелю
Мінск у лютым / Еўрарадыё
У нядзелю, 13 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідраметцэнтр.
Па ўсёй Беларусі ападкаў не чакаецца. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні парывісты. Па захадзе краіны месцамі прагназуюць вецер з парывамі да 12 метраў у секунду.
Ноччу прагназуецца ад 0 да 2 градусаў цяпла. Днём будзе ад 3 да 5.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.