"Без Білета" можа атрымаць прэмію RAMP у чатырох намінацыях

Беларускі гурт "Без Білета" прэтэндуе на заваяванне расійскай музычнай прэміі RAMP (Rock Alternative Music Prize).
Калектыў намінаваны на перамогу ў чатырох катэгорыях: "Адкрыццё года", "Альбом года", "Хіт года" і "Кліп года".

Пераможцы будуць вызначаныя па выніках інтэрнэт-галасавання, якое стартавала ў пачатку верасня.

Галасаванне пройдзе ў тры этапы і завершыцца 28 кастрычніка. Аддаць свой голас за беларускую каманду можна на сайце прэміі.

Стваральнікі прэміі RAMP характарызуюць яе як "сапраўдную альтэрнатыўную зброю, накіраваную супраць аднастайнасці і прымітыву".

Сёлета ўзнагароды, ініцыятарам якіх з'яўляецца "Першы Альтэрнатыўны" тэлеканал, будуць уручаныя ўжо ў пяты раз.

Цырымонія RAMP 2009 пройдзе ў Маскве 29 кастрычніка, а яе хэдлайнерам стане брытанскі гурт Franz Ferdinand, інфармуе БелаПАН.

Фота з афіцыйнага сайта БезБілета

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі