"Без Билета" станчылі вар'яцкі Harlem Shake проста на сцэне (фота, відэа)
Беларусы гасцінна прынялі на сваім канцэрце літоўцаў Biplan і сыгралі новую песню, якую "нават не рэпетавалі".
Еўрарадыё пабывала на канцэрце і з радасцю дзеліцца з вамі прыдбанымі там фотаздымкамі.
Спярша некалькі песень сыгралі літоўскія госці — гурт Biplan:
Але не прымусілі сябе чакаць і "безбілетнікі":
Падчас неспадзяванага Harlem Shake на сцэну выйшлі менеджары групы. І не толькі яны!
За паўгода, што мінулі ад апошняга вялікага канцэрта "Без Билета", гурт не адзначыўся рэлізамі-сюрпрызамі. Таму канцэрт атрымаўся як заўжды вясёлы і вельмі пазітыўны, але і вельмі звычайны.
Відэа: Максім Масальскі.